Гэта будзе частка агульнабеларускай акцыі, якую ладзяць грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» і Навукова-практычны цэнтр па біярэсурсах Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Навошта?
Дзякуючы супольнаму зімоваму ўліку можна ацаніць колькі і якіх відаў водна-балотных птушак зімуюць у Беларусі.
Сабраная інфармацыя важная як для Нацыянальнага парку, так і ў межах нашай краіны, і нават на сусветным узроўні. А яшчэ ўлік птушак — цікавы занятак, багаты на незвычайныя сустрэчы. Можна пабачыць птушак, якія звычайна ў нас не зімуюць, а некаторыя і ўвогуле амаль да нас не залятаюць.
Калі адбудзецца «птушыны перапіс»?
Акцыя па ўліку водных і каляводных птушак, якія засталіся зімаваць у Беларусі, будзе праходзіць на працягу ўсяго студзеня. Для ўліку вельмі зручныя марозныя дні (будзем спадзявацца, што надвор’е хутка зменіцца), бо птушкі будуць гуртавацца на адкрытых, не зацягнутых лёдам участках вадаёмаў.
Найлепш пачынаць улік праз 3-4 гадзіны пасля ўзыходу сонца, а заканчваць прыблізна а 15-й гадзіне.
Як праводзіць улік?
Апроч удзелу ў спецыялізаваных уліках, якія будуць ладзіцца навуковымі супрацоўнікамі, кожны жадаючы можа паўдзельнічаць — прагуляцца да найбліжэйшага вадаёму ў Белавежская пушчы, палічыць, колькі там якіх відаў вадаплаўных і каляводных птушак, можна сфатаграфаваць (гэта асабліва важна, калі від птушак не вызначаны) – паведаміць у навуковы аддзел, альбо прыслаць ўсе дадзеныя у Сакратарыят АПБ на info@ptushki.org не пазней за 18 лютага 2018 года. Дарэчы, на сайце арганізацыі можна болей даведацца пра Акцыю, правілы запаўнення спецыялізаванай анкеты і інш.
Дзе шукаць зімуючых вадаплаўных птушак у Белавежская пушчы?
- участкі рэк, якія не заўсёды замярзаюць – гэта Лясная Левая, Лясная Правая, Лясная, Нараўка і інш.;
- некаторыя меліяратыўныя каналы;
- месцы скіду вады з вадасховішчаў ды азёраў (Ляцкія, Раманаўцы, Сіпурка);
Нагадваем пра правілы бяспекі — заставайцеся на беразе!