У Сядзібу Беларускага Дзеда Мароза патрабуецца культуролаг

08.01.2021

ДПУ “Нацыянальны парк “Белавежская пушча” шукае супрацоўніка на вакантнае месца ў сваёй арганізацыі на пасаду “культуролаг” з наступным ўладкаваннем на працу ў Сядзібу Беларускага Дзеда Мароза.

Патрабаванні да кандыдата:

  1. Пол – мужчынскі
  2. Ўзрост – ад 35 гадоў
  3. Адукацыя: вышэйшая/сярэдне-спецыяльная профільная
  4. Валоданне беларускай мовай абавязковае (англійскай, нямецкай – пажадана)
  5. Абавязкова наяўнасць досведу працы ў сферы правядзення культурна-масавых мерапрыемстваў
  6. Прадастаўленне разгорнутага рэзюмэ з фатаграфіяй абавязкова

Заробак – ад 800 рублёў па выніках сумоўя.

Вашае рэзюмэ вы можаце адправіць на электронную пошту admin@npbp.by, або звязацца з намі па тэлефоне 8-01631-56266 (аддзел кадраў).