За птушынай сталоўкай у Белавежскай пушчы назіралі амаль 4500 чалавек з 62 краін!

08.01.2021

Як ужо паведамлялася раней, у любым куточку Свету, можна было не выходзячы з цёплай хаты або офіса назіраць за птушкамі, якія засталіся на зіму ў Белавежскай пушчы – дарэчы, такая мажлівасць з’явілася ў Беларусі ўпершыню. І вось з надыходам веснавога надвор’я ў Белавежскую пушчу сваю працу трансляцыя і сталоўка спыняе (будзем спадзявацца, да наступнай зімы).
За два з паловай месяцы (трансляцыя пачалася ў другой палове снежня) амаль 4500 гледачоў з 62 краінаў пільна сачылі за птушынай сталоўкай анлайн. Акрамя беларускіх карыстальнікаў, якіх было каля 57%, за птушкамі назіралі з суседніх Расіі (14%), са Злучаных штатаў Амерыкі (6,5%) – прынамсі, менавіта так выглядае першая тройка краін. Але нямала было гледачоў з Еўропы, Азіі, ёсць нават з Паўднёвай Амерыкі, Афрыкі і Аўстраліі – усяго 62 краіны!Фота 1.JPGФота 2.JPG
Кожны дзень можна было бачыць птушак, якія прылятаюць харчавацца на сталоўку з лесу. Усяго за час трансляцыі на сталоўцы былі адзначаныя 11 відаў птушак: вялікая і сіняя сініцы, сівая сініца і сініца-маскоўка, сойка, звычайны кавалік, палявы верабей, сярэдні і вялікі дзятлы, чорны дрозд і нават берасцянка! У ясныя і марозныя ночы выразна было чуваць шлюбныя крыкі шэрай кугакаўкі, і зрэдку, вераб’інага сычыка. фота 3.jpgфота 4.jpgфота 5.jpgфота 6.jpg
Круглыя суткі анлайн-камера сачыла за птушкамі Белавежскай пушчы дзякуючы сайту “Птушкі штодня”, гаспадарам экааграсядзібы “Залессе” ў аднайменнай пушчанскай вёсачцы, Аляксандру Мінічу – сябру грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны”, серверу stream360.pl з Польшчы.